Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Урывак з Апакаліпсісу

Сярэдняя: 4.3 (32 галасоў)

… Упала цемрадзь, і прыйшла журба,
I вад іголкай уваткнуўся ў скроні,
Калі ён да распаленага лба
Даткнуўся, як да вогнішча, далонню,
I падзівіўся ззянням уначы,
I зазірнуў імгле за аверс сподні:
Там небасхіл праменныя мячы
Дзіравілі, як полымя паходні.
Ён скалануўся і сышоў слязой,
Бо ля свяціл – янтарных, што пярэсна, –
Iх сем было… I кожнае лязо
Ў зямлю было нацэленым злавесна.
Вятрыска дзьмуў, шпурляючы пясок,
I голы шлях быў мёрзлым, быццам полаз,
I – ад няўцешнасці на валасок –
Ён раптам з неба счуў паўсюдны голас
I сціснуўся самотным дзіцянём.
Была бязлюднай цёмная дарога,
А голас пёк нябачным прамянём
I з коранем вымаў душу прарока.
I ў вуха, як у змятую трубу,
Цёк подых, прыпадоблены да гушчы,
Падказваючы вернаму рабу
Пасланне на навуку невідушчым,
Пасланне на пакорлівасць глухім,
Што неслася з навіслага адгор’я…
I ўскрыкнуў Iаан, калі над ім
Няўмольнае застыла сямізор’е,
Калі запелі трубы і калі
Пад вершнікамі храпянулі коні,
I з неба набліжаўся да зямлі
Бяскроўны жах у белым балахоне...



Якая каламута! Гэта што,

Якая каламута! Гэта што, беларуская паэзія?

Не, гэта проста паэзiя! Гэта

Не, гэта проста паэзiя! Гэта не арыйская фiзiка.

Дзякуй, Глеб!

Дзякуй, Глеб!

Вельмi ўдзячны!

Вельмi ўдзячны!