Сяджу на канапе, слухаю “Басту”,
У аську грукае сяброўка Наста:
“Уключы тэлевізар, склеіш ласты –
Негр рэкламуе зубную пасту :)”.
Бачу на экране чорнага Жака,
Але ж не разумею, у чым “ржака”,
Ён рэкламуе айчынны прадукт –
Зубную пасту “Ла - ка – лют”.
На вуліцы спёка, у сэрцы люты…
За што змагаўся Марцін Лютэр
Кінг? Калі сёння смяецца нехта
З чорнага і кажа: “Глядзіце – не – гар!”
Паслухай, бізнэсовец і рабочы фабрыкі,
Мы ўсе выйшлі з агульнай Афрыкі.
Паслухай, ганчар і занудны вучоны,
Кожны з вас у душы чорны.
Сярога спявае пра мільён даляраў,
Ён не пазбавіўся ружовых акуляраў.
Айчынны рэпер марыць пра мані,
А ў эфіопца ў жыцці няма ні
Рубля, ні бульбы, ні файных напояў…
Пра што ты марыў, Конан Дойл?
Ліфцінг, цюнінг – усё гэта мары,
Гуляюць над чорным чорныя хмары.
Памятаеш, у дзяцінстве ўсе былі адзіныя,
А зараз, што не чалавек, сапраўдная скаціна –
Глушыць чарніла пад дзвярыма крамы,
Лаецца і жартуе з Барака Абамы.
А ён – Барак – ён не краў бурак,
Як гэта робіць з раёну гапар-мудак.
Ён – Барак – вучыўся на юрыста.
Вось кім, Сярога, трэба ганарыцца.
Я выключаю аську, выбачай, Наста,
Стаю ля вакна і слухаю “Басту”.
Бачу скінхэда – белага і чоткага,
Але ж унутры ўсё ў яго чорнае.