Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

УСЕ КАЛЯДАМ БУДУЦЬ РАДЫ

Сярэдняя: 5 (188 галасоў)

Вeрабейка прыг ды скок,
Жвавенька збірае зерне.
Падыйшоў да хаты змрок,
Пад акном пралІўся ценню.

Першым успыхнуў вугалек,
Зорачкай на небасходзе.
Помняць продкі - не знарок,
Варажба жыве ў прыродзе.

На стол - сена, грошай медзь,
Пост да самага вячора.
Узвар духмяны, не паспець,
З’есць куццю да жоўтых зорак.

Цягне маладых на свет,
Каля банькі хтосць варожыць.
У гэтай чарадзе прыкмет
Дух калядны дапаможа.

Свіст ля млына, смех гарой,
То батлейка вЁску смешыць.
Моладзь б’ецца, божа ж мой,
За ўладанне снежнай вежай.

Ведаю, што незнарок,
Усё з намі праісходзіць!
Адыйшоу ад хаты змрок,
Чырвань грае на ўсходзе.

Жменька жыта, парны плот...
З Калядойсвяткуюць людзі.
Жужжыць бабцін калаўрот,
Што прайшло - тагоне будзе!