Усё як трэба зразумець самой,
Пакуль багацце — доляй неспазнанай.
Снуюцца думкі ройнаю сям'ёй
Над звечарэлаю ракою-мамай.
Якая ціхая ідзе вада,
Якая шчырая цячэ размова.
Лілеі воблакаў гайдай,
гадай,
Калі пакліча шчасце ў перазовы.
Па перакотнай хвалі паплыла
Зары заходняй рыбка залатая.
.................
А помніш, мама, я дачкой была.
Цяпер далёкай госцяй залятаю.