Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ушчэнт

Сярэдняя: 4.7 (31 голас)

Ушчэнт.
Мае думкі разбіліся цалкам ушчэнт.
Пазёрства. Прытворства. Няма на зямлі адпачынку.
Пабыць бы сабой не стагодде, а толькі хвілінку!
Хіба гэта хабар ад неба - маленькі прэзент.

Маўчу.
Разумею, што нельга, і проста маўчу.
Не ведаю кім, у якой сацыяльнай сукенцы.
А жудасць лупцуе, лупцуе брыдотай па сэрцы...
Не трэба! Не трэба! Я болей сабой не хачу!

Баліць.
Гэта добра, што моцна-прымоцна баліць.
Жывая. Жывая. Жывая. Жывая. Жывая!
Анёлак ратуе, а можа, душа засынае,
Каб заўтра прачнуцца, нарэшце, і проста любіць.