Успамін. Душой узнёсла-закаханай, Пяшчоты першыя расткі, Табе бярог, але засталісь Адны вось, сумныя радкі.
Усе пакуты, усе болі, Надзей, жаданняў і трывог, Агнём згарэлі нада мною І зніклі ў далечы дарог. -24.11.86.