Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін былога вяскоўца

Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)

У горадзе жыць — жыць зручна.
Кран павярнуў — і тут жа
вада ў цябе пад рукой.
А помніцца, як ад студні
нёс ты поўныя суды
вады сцюдзёнай, важкой.
Вада калыхалася ў вёдрах,
і ў двух тых люстрах водных
успыхвала святло,
плыло ўсё сяло.
Вёдры калыхаліся...
З другога краю сяла
дзяўчына, з якой кахаліся,
насустрач табе ішла.
Ішла па ваду і пела:
"Ой, сохне рута ў саду,
палью я тую руту,
па ваду пайду.
Палью я руту-мяту,
пайду я па ваду.
А як прыйдзе восень,
замуж я пайду..."
Вёдры калыхаліся.
Мы з дзяўчынай усміхаліся.
Можа, таму, што кахаліся,
а можа быць, таму,
што ўсё так адбывалася,
што вада разлівалася,
што ў вёдрах адбівалася
па сонцу аднаму.
Ты смяяўся: "З поўным..."
Яна чырванела: "З пустым..."
Чамусьці ўсё тое помнім,
не забываем аб тым.



а дзе аналіз гэтага верша?

а дзе аналіз гэтага верша?

А ты,не лянуйся,

А ты,не лянуйся, аналізыруй... аналізыруй... Усё табе падай на талерачцы. Сам.