Не адкладала нічога на потым.
Зараз далёка ад звыклых турботаў.
Я ёй у думках падзяку нясу:
"Мама, тваёю любоўю жыву!"
Маці Нябеснай сябе аддавала,
Справай руплівай свой слеб набывала.
Дзетак пяцёра ў хацінцы малой,
Горад і вёска - за блізкай гарой.
Марыла маці, каб выраслі дзеці
Добрымі, спраўнымі, лепшымі ў свеце.
Бацька маўкліва гаспадараваў,
Ціхі руплівец штодзённых праяў.
Клопату многа, пакуль сонца ўстане.
Веды былі ў нас заўсёды ў пашане.
Школьных партфеляў было ажно пяць.
Надта хацелася нам падрастаць.
Сцежку тапталі да горада самі
Восенню, ўзімку лыынажню праставалі.
Матчына ўвага падтрымкай была:
Дзеці імкнуліся йсці да святла.
Лямпа святлом у завейную цемень
блішча скрозь час бы заветным агменем...
Моцная ў сэрцы матулі любоў,
Грэе яна і праз многа гадоў.