Што да танцаў была шчырай!
А наўкола хлопцаў рой.
Ляцелі думкі,быццам у вырай,
Сукенкі ўспомніўся пакрой.
Да пояса каса звісала,
Пунсовай зтужкай зкручана,
На Косцю пылка паглядала,
А хутка і заручаны...
Бывала,млела ад пачуццяў,
Таксама ён яе кахаў.
Вяселле помніцца ў руце,
Шкада,што Бог дзяцей не даў.
І ні то сон,ні то ўспаміны:
Дзе ты,любы Косця мой?
Моллю з'едзена сукенка ў скрыні.
Была калісьці маладой-
Бяззубым ротам прашаптала,
Перахрысьцілася касцьляваю рукой.
Апошняя хвіліна ўцякала
І ўсё жыццё панеслася за ёй.