Утапічна спявае ліхтар... Снег прысыпаў навокал будыны. Быццам белаю фарбай маляр Прыпарушыў галінкі рабіны.
Яго пэндзаль крануў паліто. Датыкнуўся маёй рукавіцы. Наваколле зімой занясло. ...Пад снягамі драмаюць брусніцы.