Яна ўзаемнасць мне дала ў пазыку,
Яна не мне ўзаемнасць абяцала,
Яна не мне ўзаемнасць аддавала -
Так, проста, без ніякага разліку,
У падарунак, толькі не ў пазыку...
Даўгі імкнуся ў тэрмін я вяртаць,
Звычайна пра даўгі не забываю.
Але як гэты доўг аддаць – адчай мой,
Ў вачах яе адказ: Доўг прабачаю.
Не трэба мне ўзаемнасці вяртаць...
Я маю то, чым нельга мне валодаць,
Ды і валодаць, пэўна, і не трэба.
Узаемнасць варыянтам непатрэбным -
У кішэні шып атрутнае вужакі:
Ні прыручыць, ні выкінуць ніяк.
зачароўваюць радкі сваім
зачароўваюць радкі сваім сумам.