Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

В. П. РАГОЙШУ

Сярэдняя: 4 (1 голас)

(з нагоды знаёмства)
Паэт, асветнiк, педагог –
Рамантык вечны па натуры,
Прайшоў нямала звiлiстых дарог,
А ўсё жыццё служыў, як мог,
Мастацтву i лiтаратуры!..

З маленства здольны да навук,
Калi падрос, стаў трошкi большым –
Не выпускаў больш кнiгi з рук
(Бо добра помнiў, чый унук!..)
Студэнт-юнак – Рагойша...

Куды б нi трапiў ты пасля,
Валодаў Словам спелым, трапным,
Якiм, як пэндзлем, маляваў
Мясцiны родныя пасля,
i асаблiва – Ракаў!..

Нi разу гонар не ўранiў,
Не жыў чужым прымусам:
i сярод мноства ўласных кнiг -
Бадай, у кожнай будзе з iх
Душэўны боль i роздум там – пра беларуса...

Калi пасля падняўся ўверх,
Набыў заслужаных рэгалiй –
Сярод удумлiвых калег
(Дзе, мо, й зайздроснiкi бывалi)
Цанiў i цэнiш – гумар, смех...
Яны сябрамi сталi.

Людзей удумлiвых любiў
i праўдалюбам быў не горшым...
i сёння ты такi, як быў:
Прыгожы, статны, малады
(i з барадою – нi бяды!) –
iнтэлiгент-зямляк Рагойша!..



Дзякую сардэчна, Міхась, за

Дзякую сардэчна, Міхась, за добрыя пачуцці і прыемныя словы!
Вячаслаў

Вам дзякую, спадар Вячаслаў

Вам дзякую, спадар Вячаслаў Пятровіч!
будзе аказія - чакаю ў госці.