Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ва ўспамінах

Яшчэ не ацэнена

Па бярозавай алеі, каля ліп дзядоўскіх
жоўтых,
я маленькім балагурам скікаў ды
смяяўся звонка.
Мне як мед ліповы вецер, ды як рэчкі
срэбнай подых,
засталося ва ўспамінах трохі кісла,
трохі горка...
Я застаўся там навечна, тым жа
хлопчыкам бялявым,
з сонцам разам у прыпрыжку,
басаножжу па расе...
Без турботы, без аглядкі, дзе сабакі
хвост вяртлявы,
дзе і квяты лугавыя, і зяленыя палі...
Вось туды мяне нясе...
Абадраныя каленкі, локці збітыя да
коркі,
так было нам прынцыпова, хто ж
зляціць з вышэннай горкі?
Хлапчанятамі былі мы... Есць мы там,
яшчэ жывем...
Ва ўспамінах нашых мам, будзем
жыць і не памром...

2015 г.

http://www.stihi.ru/2015/06/16/9158