Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вада

Сярэдняя: 4.4 (71 голас)

Хто сказаў – вада без паху?
Хто сказаў – вада без смаку?
Той, відаць, не смяг у спёку
І ад смагі ў суш не млеў.

Той , відаць, вадой не трызніў,
Не хапаў яе ў жмені –
Калі боязна рассыпаць
Нават кропельку ў траву,

Той не мроіў ёй – да тлуму,
І не прагнуў – да трымцення,
Калі п’еш і ўсё, здаецца,
Не спатолішся ніяк.

Той, відаць, не поўз пустыняй
Не ўсыхаў у акіяне
Калі пахі ўсе і смакі –
У глытку пітной вады.

У глытку, што як дрыжынка,
У глытку, што як расіна,
На лістку , бы на далоні,
Гэтак зманліва дрыжыць.

І ўжо гэтай нават кроплі –
Усе колеры вясёлкі.
Хто ж яе знаў бескалёрнай?
Божа мой, які дзівак?!

Хто ваду наспех пакрыўдзіў,
Хто ваду спрытна абразіў?
Хто сказаць мог так будзённа
Пра таемнасць – пра ваду?..

Веру я: і ён, сасмаглы,
Толькі ўбачыўшы расіну,
Закрычыць, бы звар’яцелы,
З дзікай радасці:
              – Ва-да-а!



"ВАДА" У вады ёсць

"ВАДА"
У вады ёсць акалічнасць,
А калі і без яго.
Лёд жалеззевы не лізні.
Асляпіць і вока – шкло.