… і нарадзіцца ад вады і Духа,
і апрануцца цалкам у Хрыста…
Над хваляй лёсу, што прагоркла скрухай,
непатапляльна як Ісус паўстаць.
Аблашчыцца штармамі акіяна…
Над рэяю крыжа ўзняць веры сцяг.
Упэўніцца, што ў бруях Іардана
Ён асвяціў і існасць вод жыцця.