Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вар'ят і вайна Паводле нямецкай народнай народнай казкі

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

З травінкай любой размаўляў ён без слоў,
Блукаючы ў джунглях аеру.
Віталі вар’ята кіўкамі галоў
Гарлачыкі ў белых самбрэра.

А полем узбоч без дарогі ішлі
У касках гарбатых салдаты.
І следам за імі – да сонца з зямлі –
Узносіўся пыл ружаваты.

Наўсцяж прасавалі яны збажыну –
Пад ботамі гнулася сцежка.
- Куды вы? –
Спытаўся вар’ят.
- На вайну!
Хіба ты не бачыш даўбешка?!

Галодны крумкач на высокай сасне,
За войскам, цікуючы, кракаў…
- А што вам салдаты, рабіць на вайне? –
Вар’ят непакоіў ваякаў.

Тапырачыся, нібы напаказ,
Штыкі палымнелі пад сонцам.
- Паліць!..
- І расстрэльваць!..
- І нішчыць!.. –
Адказ
Каціўся над строем бясконцым.

- Навошта? –
Не здолеўшы ўцяміць, відаць,
Ускрыкнуў вар’ят анямела.
- Каб зноў нараджаць!
- Каб зноў будаваць! –
Вясёлае войска грымела.

Гула ад абцасаў зямля, нібы звон,
Губляючы водгулле ў жыце.
І кінуў ваякам вар’ят наўздагон:
- Дык хто з нас вар’ят адкажыце?

“Акно” (1965-1967)



вельмi прыгожы верш

вельмi прыгожы верш