Вас, відаць, не было сапраўды
Ля крыніцы, ля вішань, ля студні...
Нібы сон, паўтараліся Вы,
І балелі-балелі мне грудзі...
Вы прыйшлі, нібы з неба святло –
І з прадоння Сусвет утварыўся...
Разлілося паўсюдна цяпло,
І як быццам яму я маліўся...
Вас усмешкай аздобіла ноч,
Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам...
Бласлаўлення святога ад воч
Атрымаў я у райскім куточку...
Вы, як цень, адбіваліся ў дні,
Быццам воблака, ноччу сплывалі...
Таямніцаю спеў Ваш вірыў,
Вашы словы ў вышынях луналі...
Вас, відаць, не было сапраўды –
Кроза дзіўная свету прывідаў...
Нібы сон, паўтараліся Вы
У абшарах маіх краявідаў...
Выдатны верш. І не толькі
Выдатны верш. І не толькі гэты. Дзякуй аўтару за радасць судакранання з цудоўным светам паэзіі.