Хай заход упадзе ў палыны
Ці раптоўна заціхнуць дубровы,
Застанемся й тады мы
Адны -
Ваяры за роднае слова.
Непахісныя, добрыя воі...
У руцэ - васільковы вянок.
Нам мацней за ўсялякую зброю
Несмяротны булатны клінок.
Праз нягоды і тысячы бед,
Пранясем, як агеньчык, мову!
Пранясем палымяны завет:
Вывучаць,
Гаварыць
І захоўваць.