Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечар

Сярэдняя: 2.6 (10 галасоў)

Адпрэчыць ноч няма ні сіл, ні змогі.
Таемніць бездань звабная мяне.
І ўсе лятункі, радасці, трывогі
у гэтай прорве, нібы друз, на дне.
Так цягне галаву наніз, дадолу
ў запозненым паклоне ад жыцця.
Як той кароль, я перад светам голы.
Гляджу на дно – шукаю там працяг.
Гарчаць ссівелым палыном хвіліны
ў адвечнай неспатоленай журбе.
Святло і цень, як ноч і дзень, – адзіны.
Я паміж іх у пошуку сябе.



Як цудоўна ў Вас

Як цудоўна ў Вас атрымоўваецца, Мікола! Колькі вобразнасці, філасафічнасці і прыгажосці...І незвычайная глыбіня. Дзякуй Вам за вершы.