Вечар пяшчотна пяе калыханку.
Цішынёй ахінае мне плечы.
Частка да часткі складаю мазаіку
Пачуццяў сваіх чалавечых.
Тчэцца ўзор маіх думак крылатых-
Поўня застыла над борам,
Красою любуецца соснаў чубатых
Пад снежным вяльможным уборам.
Ціш зазвініць спеўнай ноткай шчаслівай -
На бліскаўкі зор распадзецца.
Зоркі засвецяцца ў небе застылым,
Святло на зямлю праільецца.
Успыхне ў сэрцы прамень прасвятлення.
...Мазаіку думак складаю.
Радзіму складаю з шчаслівых імгненняў,
Душа аб любові спявае.