Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ведзьма

Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)

Ведзьма

Я не чарауніца — ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю.
Разумею птушак і звяроу размовы,
І на гэтым свеце мне нішто не нова.
Погледам адзіным запаляю душы,
А маё жа сэрца — куляй не ўзрушыш.
Мне наканавана бязлітасным лёсам
Захаванне ведаў тайных і дзівосных.
Нельга тыя веды мне выкарыстаці,
Толькі захаваць іх, толькі перадаці.
Не пытайце людзі нашто тыя веды,
Што передаюцца ўнучцы ды ад дзеда,
Ад бабулі — ўнуку па крвыі адзінай —
Мы гартуем сілы бараніць Радзіму.
Як надыдзе вораг, ці настане здрада,
На зямлі азернай будуць ім не рады —
І мароз, і сонца, і маланка злая,
І лясы, і рэкі, і дрыгва жывая.
Хто ў чорным сэрцы сябе лічыць панам —
Без труны ў зямельцы будзе пахаваны...
Я не чарауніца — ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю



Калі пройдзе Калі ціпа жа

Калі пройдзе Калі ціпа жа ыпоха,
Но товді я сяду да Брыля тут гондэ.
А то шо-то тяжко ій памылкі правіць,
А не то шо зразу внуку цыцку бабкы.

Васыль Брытва

Прыгожа і містычна, аж

Прыгожа і містычна, аж мурашкі па скуры...Спадабалася.