Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верасень

Сярэдняя: 4.9 (22 галасоў)

Вераснёвыя думкі мінаюць,
Вецер дзьме ў душы нібы плынь,
Восень зноў за жывое кранае,
Сэрца зноўку ляціць удалечынь.

Мы з табою пажыць не паспелі –
Захапiла i нас мiтусня.
І як узімку кружацца завеi,
Так знікае з-пад ног і зямля.

Прыпыніся, паслухай прыроду.
Шолах лісця падобны на нас:
Ён знікае бы гоман народу,
Што сабраўся ісці на Парнас.

Слухай верасень, кроч з ім пад руку,
Хай навучыць і нас так жыць,
Каб увосень ад зорак гукаў
Мы мацней пачыналі любіць.

І тады прэч сыйдзе трывога,
І на сэрцы стане лягчэй.
Калі ўвосень збярэшся ў дарогу,
Не крычы за прыроду грамчэй.



Адразу ірванула ў

Адразу ірванула ў інтэрнэт
Цябе там адшукаць -
Знайшла шмат фатаграфій,
Пачуццяў, успамінаў -не стрымаць,
І светла на душы,
Што не дарэмна мы жылі
Што ёсць пра што успомніць,
І будучыню ёсць чым напаўняць,
І ёсць пра што унукам расказаць.
Не бачылісь з табою
Больш трыццаці гадоў!
Не верыцца...
Здаецца, учора ўсё было.
І ты такая, як учора,
Як трыццаць год таму
Прыгожая, разумная, непараўнальная
Непараўнальная, неперавершаная,
Як заўсёды.