(тэкст песні)
У лясах Беларусі дзівоснай красы
Напрыканцы лета цвітуць верасы.
Прасціны ліловыя гойдае вецер
І водар гаючы разносіць па свеце.
У моры квяцістым купаюцца зёлкі,
У хованкі граюць з дажджамі вясёлкі,
Лісточкі праменнямі сонейка лашчыць,
А воблакі ткуць павуцінавы плашчык.
Лясныя, цудоўныя кветкі Радзімы!
З дзяцінства я з вамі ў думках адзіных.
Прыходзіце ў сны вы мае сярод ночы,
Зялёныя, з бэзавым колерам, вочы.
У гэтых вачах - мне знаёмае неба,
Духмянае жыта ў акрайчыку хлеба,
Хмызняк малады, у пералесках масляты
І пах верасоў, што вяртае дахаты.
Квітнейце заўжды верасы-верасіны!
Вы кветкі Радзімы, мае ўспаміны.
Я з вамі, як птушка, свабоднаю стала,
Душа папялушкай дамоў прылятала.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116122809813