Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верлібр другі. Яны вяртаюцца.

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

На мейсцы вырубаных садоў і паркаў
Растуць высокія будынкі.
Будынкі з тысячамі квартер
І мільёнамі чорных вокан.
І тым, хто іх будаваў, здаецца,
Што гэтыя волаты назаўсёды
Сталі панамі новай прыроды. Але...
Ноччу
Ў кожнай квартэре,
Ў кожным пакоі
З'яўляюцца душы забітых дрэў,
Якія шумяць лісьцейкам
Над ложкамі дзяцей і дарослых.



так себе

так себе

кватэр, ў пасля коскі не

кватэр, ў пасля коскі не ставіцца.

А вобраз неблагі

Ня трэба мудрагеліць - у

Ня трэба мудрагеліць - у вершаванай мове можна ўжываць "ў" пасля косак і зычных літараў, таксама можна ўжываць "у" пасля галосных. Вершы класікаў таму прыклад.
Але, канешне, верлібр - далёка не вершаваная мова.

Вы крыху асцярожней з мовай,

Вы крыху асцярожней з мовай, ламаць яе правілы - апошняя справа. Квартэр, дрэў, ў не там - (кватэр,дрэваў) - усё гэта не апраўдывае верлібр.

Я Вам адказаў толькі па

Я Вам адказаў толькі па пункце ўжывання "ў" у пачатковых пазіцыях, гэта сярод паэтаў распаўсюджаная практыка. Таксама кароткія формы прыметнікаў ды дзеепрыметнікаў ужываюцца паэтамі ў вершаванай мове.
Янка Купала нават пісаў "к" замест "да".
А верлібр гэта гвалт над самой сутнасцю паэзіі. Я верлібры не складаю, можаце ў гэтым упэўніцца на гэтым сайце.

Лі – душку! ... Не ўбяроце

Лі – душку!
...
Не ўбяроце гэта «Ў»
Прэзідэнту напішу!
Ён адзіны знаў Скарыну!
Ў нескладовым выбар-дыму!
Ён адзіны уваскрос
Скарыну ў Няву з нябёс.
Так і Вас ён уваскрэсне!
Як скароціце "У" - трэсне!

Гаразджэйшая дрэнь, ніж гэты

Гаразджэйшая дрэнь, ніж гэты верш пра дрэвы.

Франак, выдатна =)

Франак, выдатна =)