Калі
сады ўбіраюцца кветкамі,
ці лістота сцелецца долу,
ці снягі ахінаюць дрэвы…,
ці…
…кіроўца сігналіць - жартуе,
што вясной на Прашпекце
сагрэтым, згарэлым ад сонца
позірк мой
здольны быць небяспечны, –
я нахіляю ўбок галаву: я гляджу,
я ўсміхаюся яму
і думаю…
так, я думаю, што магу кахаць цябе вечна.
Калі
я раблю неспакой,
я яркая, як цацка –
лёсу, дзецям-людзям…
Калі мае слёзы празрыстыя, калі я ў сабе –
і мяне вось, здаецца, ужо не будзе
нідзе,
ні з кім
…і на тое ёсць неадкрытая,
неадкрытая ніколі прычына –
Я вяртаюся з-за цябе.
Не хавай ад мяне – я ведаю: мужчына,
ты не верыш.
Чытаю па рухах, вачах і руках “Немагчыма.”
….
Прымаю…Мне лёгка пісаць –
я застаюся, верная сабе :
“Я застаюся.
Верная табе,
жанчына.”