Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верш, напісаны за паўгадзіны да таго, як нічога не здарылася

Сярэдняя: 3.6 (16 галасоў)
вы ведаеце? не? а я ведаю дакладней я здагадваюся пра гэта я здагадваюся што хутка адбудзецца нешта але пакуль ня ведаю што я ляжу на ложку няголены апрануты я страшна стаміўся ад усяго гэтага я думаю што ўсё яшчэ можа пайсці па-іншаму пры адной умове трэба навучыцца не быць мудаком нармальны чалавек! вось вяршыня да якой трэба цягнуцца прыклаўшы ўсе сілы волю і спрыт о, як бы мне хацелася навучыцца быць ім нармальным чалавекам не баяцца натоўпаў стадыёнаў начных клубаў чэргаў у гіпермаркеце палюбіць аўтамабілі і захапляцца выдатнымі літымі дыскамі і выдатнаю падвескаю перадужаць агіду ад галівудскага кіно каб мець магчымасць пабалбатаць пра новы фільм у кампаніі навучыцца у рэшце рэшт зарабляць грошы *ляцкія грошы грэбаныя паперкі яны любяць гэтакіх пранырлівых хлопцаў з развітою драпежнай сківіцай і велізарнымі як вёслы кісцямі рук вы напэўна сустракалі гэтых хлопцаў яны як правіла зусім неадукаваныя ня ведаюць хто такі Арыстоцель або Капернік нічога не чулі пра фенаменалогію і сінэргетыку не адрозняць эксгібіцыяністаў ад экспрэсіяністаў але яны дакладна скажуць колькі каштуе ваш далькажык толькі што на яго зірнуўшы яны ведаюць па імёнах амаль усіх таксістаў у горадзе усе што вы купляеце яны купяць у тры разы танней працуючы памагатым адміністратара рэстарана або да прыкладу прадаўцом-кансультантам у краме моднага адзення такі хлопец прымудраецца зарабляць да ста даляраў у дзень левага прыбытку невядома якім чынам паспрабуйце абвесці яго вакол пальца вы зразумееце што кружыце вакол яго рукі такі павук гадоў у сорак мае ўласную фірму альбо краму альбо эшчэ што-небудзь але абавязкова штосьці мае а я не такі таму ляжу на ложку як апошні зломак як апошняе гаўно і думаю ці адбудзецца нарэшце што-небудзь ці я проста здурэю ад усяго гэтагаadidas


не слухайце нікога. гэта

не слухайце нікога. гэта верш. вершы. бо ў іх душы на квадратны метр слова сэнсу больш чым у любой прозе.
кажуць, што каб пісаць, трэба пакутваць. ніхто не піша пра шчасце, ва ўсялякім выпадку не піша пастаянна. не бачу нічога ганебнага ў тым, каб выварочваць чытачу ў твар непрыемныя моманты.
гэта рэалізм. цікавы андэграўдны на мяжы вульгарызму рэалізм)

Дзякуй! Адзінае прыемнае і,

Дзякуй! Адзінае прыемнае і, відавочна, прафесійнае слова ў мой адрас на гэтым сайце...

Цімур, тое, што і як вы і

Цімур, тое, што і як вы і (вам падобныя), пішаце, - не паэзія, а звычайная проза, толькі напісаная формай верша. Выкіньце са свайго сэрца зайздрасць, нянавісць і эўрапэйскаць! Ведаеце, што ў Еўропе людзі не чытаюць такую вось "паэзію", бо яе няма. Людзей не падмануць гэткім усялякім "ананізмам", "гаўном", "гомасексуалізмам" і інш. "вобразамі". Павярніцеся да сонца, калі вы яшчэ здольны бачыць яго.

О, цікава, ня ведаў, што мяне

О, цікава, ня ведаў, што мяне тут каментуюць. Дзякуй за водгук, хоць і не згодны з Вамі, спадар (ыня) Госць, але ўсё роўна прыемна, што хтосці пачытаў мае вершы. Было б цікава з Вамі паспрачацца, калі б я ведаў вас, спадар (ыня) Госць, асабіста. Але ж Вы саромеецеся падпісвацца ўласным імем...

Сыне мой, я выхаваны(-а) на

Сыне мой, я выхаваны(-а) на савецкай класіцы.І хоць яна была сацрэалізмам і пад кантролем гэбістаў, але добра ў ёй было тое, што не дапускала да друку пошасць, вульгарызм, маты-пераматы і іншыя "вобразы", што захлынулі сягоння сучасную паэзію, у тым ліку і Вашу. Вы толькі пачніце зараз пісаць матамі, вульгарнасцю і іншай брыдотай - і Вам адразу пачнуць "дапамагаць" масоны-сатаністы: друкаваць, хваліць, даваць добрыя ганарары. Чаму? Таму што Вы станеце, не ўсведамляючы таго сам, паслугачом гэтых страшных цёмных сілаў, хоць і будзеце выкрываць зло, насілле і г.д.- але і сам такім чынам (вульгарнасцю, распустаю ...) станеце памнажаць зло. Пачытайце Панчанку. У яго ёсць маты? А публіцыстычныя едкія вершы Панчанкі аніколі не страцяць сваёй актуальнасці, будуць запатрабаваны грамадствам заўсёды. Адным словам, класіка - ёсць класіка. Цяпер наконт "герояў" Вашага верша. Не яны дрэнныя людзі, а ... капіталізм. Яны - звычайны прадукт капіталізма. Не ты - дык цябе. Нічога не змянілася за тысячагоддзі ў дацкім каралеўстве. А Пуцін жа і тысячы яму падобных - вельмі паважаныя людзі - крадуць у людзей міліярды. Дык хто большае зло на свеце: твае героі ці гэтыя "цэлебрыты"? Я хачу, каб вы, маладыя таленты, не страцілі душу. Знайдзіце сабе цікавую працу (з паэзіі ў наш час не пражывеш) і пішыце сумленнем, сэрцам - як Купала, Колас,Караткевіч, Барадулін,Аксёнчык. Памятайце: галоўнае не форма - змест. Што народзіцца, накіпіць ў сэрцы (змест)- тое само і выбера форму. Дабра, кахання Вам і поспехаў. К.

ВЕЕ ТОЛЬКІ "АДМОЎНАСЦЮ".НА

ВЕЕ ТОЛЬКІ "АДМОЎНАСЦЮ".НА ЖАЛЬ.