Веснавое Яе вачэй чароўны свет, Вясновай свежасці ўсмешка Ў душы маёй пакінуць след, Нібыта першая пралеска. Так хораша з ёй побач быць, У вобраз мілы углядацца, Жаданне ўзнікае жыць, Любіць, кахаць і не здавацца.