Бягу я па жыцці з мелодыяй.
Усё раблю з вялікай асалодаю.
Ніхто не можа мне ў гэтым перашкодзіць,
А толькі сам сабе суму наводзіць.
Так! Я такі! Я весяльчак!
Магу падскочыць так і сяк.
Магу я заспяваць вясёлую мелодыю.
Магу патанчыць за калодаю.
Але вось так бывае не заўсёды.
Бывае мне не падабаецца ўсюды,
Бывае так, што жыць ужо не хочацца,
І ўсе надзеі, мары і жаданні замарочацца.
У гэтым выпадку мне трэба знікнуць.
У ціш, у глыбіню, спакой пранікнуць.
Пачуць як б’ецца сэрца зноўку,
І скінуць з шыі моцную вяроўку.
І зноў запець, заграць, затанцаваць.
І зноў свой сцяг вяселля ў неба ўзняць.
Прайсці па свеце з шчасцем гэтым.
І быць такім заўсёды: і зімой і летам.