Ветэранам
педагагічнай працы.
Мае калегі-педагогі!
Вітаю вершам сёння вас.
Не так даўно адной дарогай
Дзяцей вучыць ішлі мы ў клас.
Гады прайшлі – я ў адпачынку
Радкі славесныя рыфмую.
З вас кожны йдзе сваёй сцяжынкай
І,спадзяюся,не сумуе.
Ды сумаваць няма задачы,
Калі ў турботах круглы год:
Тут дзеці,ўнукі,а ў прыдачу –
Карова,куры,агарод.
Рукой махнуўшы на хваробы,
Заўжды гатоў,як піянер,
Цягнуць да колікі ў вантробах
Праблемаў воз пенсіянер.
А хто ж у свеце лепей знае,
Як справу трэба раскруціць!
Усім пакажам,хто спытае,
Як жыць патрэбна і рабіць.
З нас кожны ўзяў сваю вяршыню
Педагагічнага майстэрства.
Дык сёння выпіць ёсць прычына:
Мой тост за вас,і за братэрства!
2013, верасень