Вас жыццё не спісала ў запас, Той мінулай вайны ветэраны, Ды няумольны прыспешвае час, І не гоіць салдацкія раны. Гэта ява, не прывіды сну, Што яшчэ ад вайны паміраюць... Болем сэрца пішу пра вайну, Мне яна растрывожыла памяць.