Вас жыццё не спісала ў запас, Той мінулай вайны ветэраны, Ды няўмольны прыспешвае час, І не гоіць салдацкія раны.
Гэта ява, не прывіды сну, Што яшчэ ад вайны паміраюць... Болем сэца пішу пра вайну, Мне яна растрывожыла памяць.