Ён - зялёны, ён - залётны.
Ліўся сум паўночны з веткі:
“Вецер, любы, вецер, лётай!”
Вецер ліўся, вецер збыўся,
Цалаваў мае далоні,
А пасля зарой умыўся,
Засцяліў мне ложак лёнам.
Вецер родны, вецер босы
Галубамі прыгалубіў,
Васількі заплёў у косы,
Мілаваў душу да згубы.
Вецер, любы, вецер, лётай
Хоць да краю, хоць за край.
А пасля – няхай сумёты
І зіма пасля няхай.
І ляцелі ў вырай душы,
І крычалі немаўляці...
Мы ж у пушчы, як у мушлі,
Мы на волі, мы на свяце.
Цалавала ў сэрца вецер.
Мы адны з табой на свеце.
17.07.2011г.
перапаевы-перапевы ---з верша
перапаевы-перапевы ---з верша ў верш, з кнігі- ў кнігу.