Вецер блукае па вуліцах цёмных,
Цяжка скуголіць у вакно.
Можа стаміўся ад клопатаў дзённых,
Ці занямогла крыло.
Але не бывае табе адпачынку,
Доля такая твая.
Рухаеш усё: і жыцьцё,і пясчынку,
Круціцца разам Зямля.
Маеш чароўную сілу,ты,дружа,
Бурыш усё межы,муры.
і для цябе мы - не болей за вужа,
Усяго толькі пыл на вятры.
няблага
няблага