Віно, як недапітае каханне... Я напаўняю куфар, я лаўлю з невыказаным сэрцам хваляваннем твой твар і вочы ў бляску крышталю. І, пахам адурманены знаёмым, шукаю вуснаў. Сам у барацьбе яшчэ сяджу хвіліну нерухомы, а потым выпіваю, як цябе...