Віншаванне Мікалаю і Надзеі
Мікола, Надзейка—сынок і дачушка,
Хай шчасце дзівоснаю сіняю птушкай,
Заўжды вас вітае.
Мне б пажадаць вам раўнюткай сцяжынкі,
Каб вочы не бачылі горкай слязінкі,
Ды так не бывае.
На жаль, у жыцці ўсё складаней намнога,
І часта ўся ў хібах сцяжынка-дарога,
Ды трэба старацца.
Каханнем і згодай, павагай, цярпеннем
Адгоніце прэч вы мучэнні-сумненні.
Не трэба баяцца
Таго, што не ўсё і адразу ў вас будзе,
Здароўе было б, побач блізкія людзі,
І Бог дапаможа:
Каб мары-надзеі все вашы збыліся,
Каб сцежкі ў адзін шлях жыццёвы
Сышліся навекі. Дай Божа!
2001 г.