Вочы твае галубыя
Цi то блакiтныя
Як жа яны мне любыя
Кветкi расквiтлыя
Вочы твае блакiтныя
Вуса пшанiчныя
Хоць галава макiтраю
Вусна сунiчныя
Ты, мой браточак родненькi
Сябе паважай, бо ёсць за што
Ты, мой кляночак тоненькi
Будзеш магутным гадоў у сто
Плечы твае магутныя
Што б нi здарылась – вытрымаюць
Доля твая пакутная
Калi ж яна выпрамiцца
Веру ў цябе, браточак мой
Веру ў цябе, народ увесь
У праўдзе тваёй, святой, прастой
Нешта вялiкае пэўна ёсць