Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Водны мір.

Сярэдняя: 4.9 (86 галасоў)
Непагода… Непагода… Хмары засцяць свет бясконца… І ўжо – неверагодна, што калісьці будзе сонца… Дождж не лье, а дробна сыпле, прамачыўшы ўсё навокал. Шэра… Сумна… Мары зніклі… І ўсё жыццё прамокла… Ну, няма ніякай мочы! -Жонка! Рыбы мы, ці людзі? Колькі ж нам, як рыбам, мокнуць? Прасвятлелі ў жонкі вочы: -Мілы, сумрачацца хопіць… Будзе сонца, любы, будзе ! 3 ліпеня 2011г. ADIDAS


Алег! Хораша напісана! З

Алег! Хораша напісана! З гэтага верша атрымалася б добрая песня! Застаецца толькі знайсці таго, хто пакладзе гэтыя радкі на музыку.
Таццяна Дз.

Таццяна,..вялікае

Таццяна,..вялікае дзякуй...
... а мне больш хочацца, каб Зміцер Вайц. праспяваў "Беларусь, мая матачка,...".
А на "Непагоду" я маркую,што мой сябра Алег Молчан напіша музыку...