Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вогнішча дзяцінства.

Сярэдняя: 3.2 (20 галасоў)

Дагарэла вогнішча,
да той красы,
калі толькі дзе-ні-дзе агеньчыкі…
Вогненныя саламандрачкі-паненачкі –
ў танцах-скоках над вуголлем…
Чую я іх галасы…

Цемра лесу,
побач мітусіцца баязліва,
падбіраецца пабліжай, ёй цікава –
што тут ноччу робіць чалавек,
без аніякай справы…
Каля вогнішча сядзіць – шчаслівы…

Да спіны
прытулілась бярозка…
Нам, удвух, ля вогнішча прыемна,
не пужліва, а журботна-патаемна…
Добра гэтай ноччу мне у лесе,
каля роднай вёскі…
*+*
14 красавіка 2014 г.

**(вогнішча – костёр; агеньчыкі – язычки пламени; вуголле –угли;
чую – слышу; побач – рядом; баязліва – пугливо; цікава – интересно;
без аніякай справы – без какого-либо дела; прытулілась – осторожно прижалась; прыемна – приятно; не пужліва – не боязно;
журботна-патаемна – таинственно-грустно; добра – хорошо; каля – возле).