Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольны птах

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

І зноў рукі — крылы.
На мяжы быцця і небыцця
світае трывога святая. Болей
не будзе абрыдлага болю.
Я — Вольны Птах.

А ўнізе — зямля белая
ляжыць. Аблокі сплываюць за
прастор пад зорамі. Бліскавіцы
мігцяць і падаюць ніцма.

Вочы загінуць там,
дзе не будзе мяне заўтра.
Крылы згараць там,
дзе не будзе мяне заўтра.
Я застануся там,
дзе не будзе мяне заўтра.

Я — Вольны Птах!