Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воля

Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)

Каштоўнасць, дадзеная Богам,
Але яе ўсе мараць атрымаць
І нават шэры месяц уволю
У цемры хоча зоркі ўтыкаць.

І птушкі, што ляцяць у небе,
І рыбы, што ў вадзе плылі,
І нават, дзікі звер у лесе,
Як мы, шукае волю на Зямлі.

А калі б хтосьці моцны здолеў,
Як цяжка і балюча б не было,
Схапіць, і наша шчасце, - волю
З гадоў былых адкрыць у святло.

Тады і кожны здолець зможа,
Спазнаўшы праўды чысты шлях,
Як птушка паляціць у неба,
Зайграе шчасце ў яго вачах.