Усе чакаюць волю,
Як мадонну з неба.
Воля, як жанчына,
Ёй смялейшы трэба.
Каб не поўз вужакай,
А лятаў, як сокал,
Каб не выў сабакай
За спіной здалёку.
Каб не біў паклоны,
А быў варты болей,
Каб не жыў прыгонным,
Ці, як раб ў няволі.
Каб была іконай
Маці і Айчына,
І каб іх законы
Нёс, як свет лучыны.
Вось тады і воля,
Мабыць, сыйдзе зверху,
А пакуль - над столлю,
На чужым паверху.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017