Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ворагам Беларушчыны

Сярэдняя: 4.8 (84 галасоў)

Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклiкаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?

Чаму вам дзiка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькi ўспомнiў слова,
З якiм радзiўся, падрастаў.

Цяпер i вы загаварылi,
З апекай выйшлi, як з зямлi;
А што ж дагэтуль вы рабiлi?
А дзе ж дагэтуль вы былi?

Ваш брат i цёмны, i галодны;
Хацiнка свой зжывае век;
I век не знаў ён дум свабодных,
I крыўдзiў свой брат — чалавек.

Вам страшна нашай слёзнай песнi
I жальбы страшна вам глухой?
Вам жудка сонца напрадвеснi?
Мiлей вам холад з цемнатой?

А што ж вам беларус такога
Пасмеў зрабiць, пасмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!

Эх, кiньце крыўдамi кармiцца, —
Кожны народ сам сабе пан;
I беларус можа змясцiцца
Ў сям'i нялiчанай славян!

Напасцю, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазалiць!
Не пагасiць вам праўды яснай:
Жыў беларус i будзе жыць!

Не столькi “хамскiя” натуры
На карках вынеслi сваiх!
I свiст даношчыкаў пануры,
Паверце, не запудзiць iх!

К свабодзе, роўнасцi i знанню
Мы працярэбiм сабе след!
I будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!



Раздрукуйце верш сёння і

Раздрукуйце верш сёння і завешайце ім усю Беларусь, бо ён да месца і зусім не страціў сваёй актуальнасці. Але ж парадокс -- прайшло 100 гадоў, а нічога не змянілася. Дык хто ж намі кіруе? Хто сядзіць над намі? Такія самыя нахлебнікі, якія кіравалі тут і 100 гадоў назад!!!!!!!!!!!

Ну што тут казаць, гэта

Ну што тут казаць, гэта Купала-крыница не вычарпальнага натхнення для любога памантыка и идэялиста!!!

Сильное стихотворение, как

Сильное стихотворение, как нельзя лучше отображает действительность к родному языку.Нiбы та напiсаны у 2007 годзе.

Няужо яшчэ і цяпер ёсьць

Няужо яшчэ і цяпер ёсьць такі,хто зможа так адказаць???

Браты жыў беларус і будзе

Браты жыў беларус і будзе жыць.