Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вось нам талдычаць спрадвек...

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Вось нам талдычаць спрадвек
Што наша краіна бяз сэнсу
Што нам не падняцца ўвысь
і никуды ад гора ня дзецца

Чырвона зялены сцяг над нами лунае
Серп и молат глядзяць са старога герба,
Але рыцар са збруяй побач
Моцна меч трымае рука

И дзесьці пагоня побач
Вось толькі яе не убачыць той,
Хто аддаў радзіму и сэрца
і у здрадніцтва пайшоў з галавой.

Яркай плямай гараць вежы і замкі
Гісторыя б'ецца з зямлі,
Але яе душаць за горла тыя
Хто краіну зламаць не змаглі

Гулкім звонам даносіцца вера
Адчуваем мы нейкі праклён,
Будзь смялей, нечаканей, мацнее
Прападзе і растворыцца ен..

RAMZES



Трэба нешта рабіць!

Трэба нешта рабіць!

Ніякая ўлада не шкадуе чалавека! А чаму такой улады, якая шкадавала б чалавека яшчэ не прыдумаў і не стварыў чалавек? Ад яе ж залежыць яго дабрабыт. Хіба ён дурань? Ці як такое разумець? Можа тыя людзі, якія ва ўладзе, разумеюць гэтую самую ўладу неяк па іншаму, чым тыя, якія без улады зусім? Дык такое становішча можна ж паправіць вельмі проста: падзяліць уладу на ўсіх людзей пароўну!.
Толькі вось хто такое зможа зрабіць: усім людзям падзяліць уладу аднолькавымі долямі? Загадка ды і толькі! Ды і не толькі ж уладу дзяліць спатрэбіцца. Яшчэ ж і ўсё матэрыяльнае дабро таксама неяк прыйдзецца дзяліць?
Такую мэту мне, Станіславу Пятровічу, здаецца, не асіліць нікому, нават і камуністам усяго Міру. Яны ж, мне здаецца, спрабавалі нешта падобнае зрабіць ды нічога з такой ідэі ў іх не атрымалася. Толькі народу палажылі мноства вельмі дарма. Толку ніякага не атрымалася!
Дык можа ад такой ідэі патрэбна адмовіцца. Яно ж пара ўжо і самім ім, партыйным людзям, зразумець урэшце-рэшт, што зацея нікуды не вартая, акрамя бяды народу ніякага дабра яна не прынясла і не прынясе. Калхозы разваліліся. Народ з вёскі паўцякаў у гарады, хто змог уцалець ад дармавой цяжкай працы. А што і як далей жыць тым, хто яшчэ застаўся ў вёсках - аніхто не ведае. Можа хіба толькі ведае таварыш прэзідэнт РБ Лукашэнка. Бо ён так усім і гаворыць, што ведаю куды свой народ беларускі вяду. Праўда, сам народ не ведае куды яго вядуць, бо я ж таксама з гэтага народу. Не ведаю нават і прыкладна, што і як і з чым, і дзе буду я заўтра. Але, гэта лічыць сам беларускі народ, і не важна куды вядуць. “Галоўнае, каб было каму весці”- разважае так народ. А калі вядуць - дык некуды ужо ж вывядуць іначай не можа і быць. Куды, у які бок, да якога канца – таксама неважна: вайны няма ды і слава Богу. І хлеб жа зноў - на стале ёсць! Чаго яшчэ чалавеку ў жыцці не хапае?
Фейярверкі ж таксама дэманструюць на плошчах! Жыві сабе і не бядуй. Дзівіся на раскошныя фейярверкі! Ну, а што грошай пабудаваць дзецям кватэру няма? - Няхай самі едуць куды - небудзь, ды і зарабляюць. Вялікая бяда! Едзь ды і зарабляй, колькі зможаш зарабіць там. А тут вось, у сябе дома на Беларусі роднай? Чаму дома немагчыма зарабіць на кватэру?
Улада гаворыць: “зарабляй колькі заробіш - усе грошы твае, заплацім!”. Вось толькі дзе зарабіць? Як? На якім прадпрыемстве? Дакладна ён, родны наш чыноўнік, ні-ні - не ведае! Грошы заробленыя працай на дзяржаўным прадпрыемстве, прызначае іх суму хто? Вядома ж хто! Яго вялікасць чыноўнік - дырэктар вельмі ўважліва праглядае кожную лічбу на рахунковым лісце цераз кампьютар. Вызначае каму і сколькі даць грошай. Іменна вызначае, а не дае зарабіць! Бо каму хоча, як плаціць і сколькі, так і плаціць!
Вось у чым і заключаецца ўвесь фокус - дэмакратыя ўлады саветаў! У выкручванні рук цераз колькасць працы і колькасці грошай за гэтую працу! Самадурствам і сумасбродствам называюць працоўныя людзі такую сістэму аплаты працы. Не разумеюць многія, што гэта не проста сістэма. Такая сістэма аплаты працы называецца ямчэйшымі словамі – ГЕНАЦЫД БЕЛАРУСКАГА НАРОДА! Не можа і не павінен адзін чыноўнік распараджацца лёсам ўсяго народа! - Як і каму жыць. Не імее права! Але ж каб мець якое-небудзь права, то за яго патрэбна ж біцца, біцца не адзін і не два дні… .
Гісторыя развіцця многіх цывілізацый паказвае, што сама па - сабе ніякая ўлада не рафармуецца. Для яе станоўчых змяненняў патрэбны пэўны час і абставіны, і вялікія людзі… . Час пакажа, што гэта за асаблівы шлях развіцця краіны выбраў наш беларускі прэзідэнт Лукашэнка А.Р.?
Глабалізацыю краін сусвету ён не прызнае зусім! А што прызнае? Куды вядзе сваіх беларусаў? К якому абрыву, якой бездне вядзе? Ніхто не ведае акрамя яго самога! Увесь урад глядзіць прама яму ў рот і апусціўшы галовы, не паднімаючы вачэй, толькі ківаюць сівымі галовамі ў знак згоды з ім, сваім богам. Паглядзім да чаго даківаюцца, чаго дачакаюцца. Ківаць засталося не доўга – хутка новыя выбары прэзідэнта РБ. Выбары расставяць усе кропкі над і… . Дык пойдзем на выбары! Зробім свій гістарычны выбар! Пара прыйшла для кожнага грамадзяніна РБ. Пара выбару! – з кім ты, як чалавек адказны перад сваёй маткай – Радзімай, перад роднай сваёй матуляй, якая прасіла свайго кроўнага сына – надзею: “нятрэба сынок мсціць уладзе за маё жыццё – гора!”. Пры такіх словах яна з вялікай надзеяй і спадзяваннем глядзела ў вочы свайму сыночку, што ён разумее яе і зробіць тое, аб чым яна марыла ўсё сваё жыццё: “Здабудзе для гаротных сялян - беларусаў лепшае жыццё – долю”. Яна пры гэтым вельмі шкадавала аднаго: яе ўжо не будзе на белым свеце. Не ўбачыць, як добра будзе жыцца яе дзецям: Славічку, Паўлічку, Пецьцы і Лёльцы – дачушцы.
З надзеяй на лепшую долю для сваіх дзетак яна пакінула белы свет. Памерла ў 1985 годзе вясной у сакавіку месяцы.
Праз 25 гадоў пасля яе адыходу, яе дзеці адчулі на сваім асабістым жыцці, што надзеі сваёй матулі не спраўджваюцца – няма і для іх таго лепшага жыцця аб якім так марыла і на якое так спадзявалася іх родная матуля. Улада ж абяцала вельмі настойліва, што чакайце сяляне - хутка вам будзе жыцца зусім інакш як зараз. Жыццё ў вёсцы – будзе такім жа прывабным і ўпарадкаваным як і ў горадзе. Ад вас патрэбна толькі адно – чакаць і працаваць лепей, і болей надойваць малака. Больш садзіць картошкі… .
Няма таго абяцанага жыцця, як у горадзе! Ды якое жыццё ў вёсцы ў 2010 годзе? Вёсак саміх няма! Памерлі яны разам з абяцанкамі чыноўнікаў. Ні абяцанак – цацанак, ні саміх вясковых калхозных – чыноўнікаў, якія паўцякалі ў гарады разам са сваімі абяцанкамі і сваімі дзяцьмі.
Дык дзе ж яно схавалася тое абяцанае такое шчаслівае жыццё? Павінна ж прыйсці. Толькі адкуль? З якога боку – старонкі?
Адказу дзеці сялянкі не маюць! Чыноўнікі маўчаць!
Чаму?
Хто адкажа? Час бяжыць далей, далей ад часу на адказ… .
Дзе адказ?

3.04.2010год Завінскі дзядзька.

Адуванчыкі - кветкі не

Адуванчыкі - кветкі не танныя.
Няма далей дарогі. Тупік. Зямлі бясхознай многа навокал. Яна нічэйная. Нямашака гаспадара на гэтыя прасторы.
Заводзіку маленькаму, які знаходзіцца побач з бясхознай зямлёй, прырэзалі некалі добры яе кавалак - гектараў са два. Абгарадзілі набытую зямлю бетонным плотам і сталі яе лічыць сваёй. Улада так распарадзілася – так і зрабілі. Налогі ў той даўні час на зямлю былі невялікія, ні тое што цяпер.
На прырэзанай тэрыторыі нічога не знаходзілася акрамя таго, што было закапана ў зямлі: нейкія камунікацыі гарацкога хазяйства. Па вясне многа тут расло кветак адуванчыкаў, а ў восень грыбоў.
Палігонам празвалі рабочыя мясцовасць, дзе раслі харошыя грыбы.
Далей аказалася, што гэтую тэрыторыю ніяк выкарыстоўваць нельга. Выкарыстоўваць нельга, а налогі бяруць тыя ж улады, што і прырэзалі яе да завода, сёння неблагія.
Невялічкі заводзік - усяго 87 чалавек працуе на ём. Адміністрацыя плаціць налогі за «падарунак» але сродкаў не хапае. Па гэтай прычыне заводзік наш і стаў банкрутам. Налогі на зямлю павялічыліся ў многа разоў.
За 2009 год працоўны калектыў задаўжаў аж 405 мільёнаў рублеў дзяржаве. Дзе выйсце з такога становішча?
Плаціць вялізарны налог за пустую плошчу, якая ніяк не выкарыстоўваецца прадпрыемствам - недарэчна! Чужая памылка стала нормай, абавязкам.
Дапамажыце, калі ласка, паважаная рэдакцыя вызваліцца ад рабства, ад неапраўданага налога, бо працоуны калектыў пакутуе і не можа развівацца тэхнічна – няма грошай. Усю нашу прыбыль «з’елі» адуванчыкі, якія растуць на «падараванай» нікому не патрэбнай, але ўжо на «нашай» завацкой зямлі.
Няхай улада забярэ назад свой «падарунак». Ён працоўнаму люду стаў папярок горла, як голая костка.
Дзякуем нашу дарагую ўладу ўсім працоўным калектывам за «падарунак».
Хаця: «дараванаму каню - ў зубы не глядзяць».

15.04.2010год Завінскі дзядзька.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !

жыве беларусь !