Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

E-mail

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)
Мілы мой, дарагі! Без цябе на чужыне не жыву – успамінамі сэрца гаю. Не стрываўшы, табе на паштовую скрыню адпраўляю пасланне – пяшчоту маю. Не здзіўляйся, прымі гэты файл-прывітанне, не адкідвай яго ні ў карзіну, ні ў спам. Хай і ўзімку цябе пазабавіць каханне, што было не пароўну адмерана нам. Асцярожна спампуй гэты сціплы дарунак -- недачытаны ліст, што сарваўся падчас распранання дубоў, і па восені юных. Захавай успамін. І забудзь пра адказ. Я нічога, дальбог, ад цябе не чакаю. Што – няшчырыя словы? Адчэп для вачэй! Знемагаю ў зіме. І ўсё маюся маем. І дагэтуль мяне тая ж горыч пячэ. 31.12.2012 Air Max 90 NS GPX