Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

восень

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Маладзіцай на кірмаш прыбралася восень.
З залатых лясоў сукенка, хуста-неба просінь.
Журавіны-завушніцы па балотах раскідала,
Ды чырвоныя рабіны як каралі нанізала.

Распусціла над зямлёю водар яблык спелых,
Апранула восонь світу. ўсю з туманаў белых,
Яна дбайна працавала ў лесе,ў полі,ў садзе,
Сабярэ яна тавары, у вазок свой сядзе,

Развітаецца й паедзе ў крышталёвы ранак.
Маразок ужо Бярэцца, халадней світанак,
Над зямлёй закружыць снег, ранак пабялее,
Ўжо зіма ідзе да нас і вядзе завеі.