Маладзіцай на кірмаш прыбралася восень,
З залатых лясоў сукенка, хуста-неба просінь.
Журавіны завушніцы па балотах раскідала,
Ды чырвоныя рабіны як каралі нанізала.
Распусціла над зямлёй водар яблык спелых,
Апранула восень світу ўсю з туманаў белых.
Яна дбайна працавала ў лесе, ў полі, ў садзе.
Сабярэ яна тавары, у вазок свой сядзе.
Развітаецца й паедзе ў крашталёвы ранак,
Маразок ужо бярэцца, халадней світанак.
Над зямлёй закружыць снег, ранак пабялее,
Ўжо зіма ідзе да нас і вядзе завеі.