Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Мокры дождж, халодны вецер.
Восень, жоўтыя лісты.
Эх, забыць усё б на свеце,
За сабой спаліць масты!
Але ж восень. Нудна. Сумна.
А на сэрцы неспакой.
І гляджу кудысь бяздумна,
У туман па-над ракой.
Хмары ў небе грамадою,
Мошкі нізка над вадой.
Думкі шэраю сцяною
Навісаюць нада мной.
Зноў фарбуе жоўтай фарбай
Восень дрэвы навакол,
І гарыць бліскучай барвай
Апрануты лісцем дол.

12/09/01



Очень понравилось, спасибо

Очень понравилось, спасибо