Разгараецца балота-
Мох пястуе журавіны,
На рэпітыцыі адлёту
Журавы ў небе клінам.
Гарбуз за плот учапіўся,
Пуза звесіў да зямлі,
Выплыў маладзік,зьдзівіўся-
Прыйшла Яна ўжо..? Калі?
Дыхнула водарам антонаўкі,
Разпусьціла залатыя косы:
Дакраніся да бурштынавай рукі,
Нябёсны сябар безгалосы.