Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень ідзе па палетках

Сярэдняя: 4.2 (21 голас)
Восень прыйшла ў Беларусь, У родныя нашы абшары, Птушак чароды нясуць Лета скрозь шэрыя хмары. Вецер над пушчамі вые, Лісце люляе ў імгле, Стогнуць дубы векавыя, Мараць аб леце у сне. Восень ахутала зноўку Кроны іх яркай барвой, Што ападзе нетаропка Перад сцюдзёнай зімой. Сад апранула ў чырвань, Спелых рабінак пажар Будзе ўпрыгожваць зімовы, Белы азяблы абшар, Восень ідзе нетаропка, Піша адвечны раман, Скутала кветак бярэмы Ў шэры крамяны туман... Air Zoom Pegasus 33