Лютуе восень на дварэ,
нібыта згадваючы волю,
Смуткуе быццам па вясне,
Далёкай ў памяці і кволай...
Памежжа хмараў і зямлі
Ашчэрыла вільготнасць пашчы.
Уздых замураванае душы
Б'е холадам лядашчым...
І пракаветны сон Літвы
Апалым лісцікам кружляе...
Хіба памерлі змагары?
Адказ даждлівасцю муляе.
Трапеча ўсё ж свабоды сцяг,
І восень не адужыць волі...
Бела-чырвона-белы страх
У дамавіну Юдаў гоніць...